Тут і цяпер, 15-11-2012

Тут і цяпер

15-11-2012

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2012-11-15

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Copyright © 2012 by Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Нядаўнія ацэнкі два сацыялагічных інстытутаў — дзяржаўнага і незалежнага – адносна эканамічнага ўзроўню насельніцтва сур'ёзна разыходзяцца. У Нацыянальнага статыстычнага камітэта статыстыка нейкая вясёлкавая, а ў НІСЭПД — хутчэй змрочная. Белстат: пабеда над крызісам Па апублікаваных дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, каля 70% сем'яў у Беларусі ацэньваюць узровень свайго матэрыяльнага становішча як сярэдні і вышэй сярэдняга. Як паведаміў Белстат па выніках іх абследавання, больш за палову (61,1%) хатніх гаспадарак ацэньваюць сваё матэрыяльнае становішча як сярэдняе, 25,1% — некалькі ніжэй сярэдняга і 5,1% — некалькі вышэй сярэдняга. Кожная другая хатняя гаспадарка лічыць сваё матэрыяльнае становішча ў параўнанні з мінулым годам стабільным, а больщ за чвэрць ўдзельнікаў абследавання станоўча ацэньваюць змяненні ў сваім матэрыяльным становішчы. Доля хатніх гаспадарак, упэўненых ў паляпшэнні свайго матэрыяльнага становішча ў параўнанні з мінулым годам, звязваюць гэта з ростам даходаў ад працоўнай дзейнасці — 44,4%, з павелічэннем пенсій і дапамог — 30,3%, са з'яўленнем новай або дадатковай крыніцы працоўных даходаў — 20,5%.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Тут і цяпер

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле