Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2006
Выдавец: УніверсалПрэс
Памеры: 384 с., 21 см
ISBN: 985-6699-52-5
Катэгорыя: Слоўнікі
Copyright © 2006 by Верціхоўская Марыя, Верціхоўская Вольга
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Перад вамі — школьны слоўнік-мінімум агульнаўжывальнай, у пераважнасці ўласнабеларускай, нарматыўнай лексікі. Адметная асаблівасць гэтага выдання — спалучэнне ў ім тлумачальнага i перакладнога слоўнікаў, a таксама багаты ілюстрацыйны матэрыял да слоў i выразаў, значэнне якіх раскрываецца. Тлумачальны слоўнік арганічна ўвабраў у сябе i кароткі беларуска-рускі слоўнік прыказак — «залацінак» народнай мовы, выкарыстаных у якасці ілюстрацый. Да пераважнай большасці прыказак пададзены адпаведнікі з рускай мовы. Слоўнік будзе спрыяць развіццю маўлення вучняў, стане трывалым падмуркам выпрацоўкі маўленчых навыкаў. Афарыстычныя выразы i прыказкі вучні змогуць выкарыстаць пры падрыхтоўцы да сачыненняў, рэфератаў, водгукаў, а таксама ў вусных выказваннях. Для вучняў школ, гімназій, ліцэяў, студэнтаў, выкладчыкаў, i ўсіх тых, хто дбае пра чысціню i выразнасць роднай мовы.
Беларускія аўтары: Верціхоўская Марыя, Верціхоўская Вольга
Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор