Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2012-11-08
Рэдактар: Уласаў А.
Выдавец: ТАА Тут і цяпер
Copyright © 2012 by Тут і цяпер
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
"Такія дзеянні на пустым месцы не з'яўляюцца", – пракаментаваў гісторыю з нападам на літоўскае пасольства Старшыня Савета нацыянальнай бяспекі і аховы Літвы Арвідас Анушаўскас. – “Калі ўвесь час засяроджваць увагу грамадства на антырасійскай і антылукашэнкаўскай пазіцыі Літвы, то, без сумневу, такія дзеянні – толькі пытанне часу.” 8 лістапада Міністэрства замежных спраў Літвы перадала беларускаму пасольству пратэст у сувязі з выпадам супраць дыпламатычнага прадстаўніцтва Літвы ў Мінску. Генпракурор Літвы Дарюс Валіс звярнуўся да беларускіх калег з просьбай прадаставіць інфармацыю пра раследванне выпаду супраць пасольства Літвы ў Мінску. Інцыдэнт з закідваннем пасольства бутэлькамі з "кактэйлем Молатава" выклікаў неадназначную рэакцыю сярод літоўскіх палітыкаў. "Што гэта, калі не тэрарыстычны акт? "– цытуюць літоўскія СМІ адказ міністра замежных спраў Літвы Аўдроніса Ажубаліса. – "Як яшчэ можна назваць той факт, калі кідаюць бутэлькі з запальнай сумессю? Як вы можаце гэта вытлумачыць? Выпадкова пераблыталі? Патрапілі не ў тыя дзверы? Не, гэта была прадуманая, свядомая акцыя. Не нейдзе пасярод вуліцы, а на тэрыторыі літоўскага пасольства ў Рэспубліцы Беларусь, у адпаведнасці з Венскай канвенцыяй – на нашай тэрыторыі."
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер