Паходня, 17 (140) 2012

Паходня

грамадска-палітычная газэта

17 (140) 2012

Месца выхаду: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца

Дата выхаду: 2012-10

Рэдактар: Вырвіч Барыс

Copyright © 2012 by Паходня

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

«Мы понимаем, что нищий, обездоленный народ не может содержать такую армию чиновников». А. Р. Лукашэнка, 1994 г. чыноўнікаў у нашай краіне без усялякіх праблемаў можна скарачаць значна больш, прыкладна ў два разы, і ніякіх праблем у арганізацыі кіраўніцтва не ўзнікне, бо большая частка нашых апаратчыкаў займаецца толькі стварэннем разнастайных указуючых паперак і імітацыяй бурнай працоўнай дзейнасці. Аднак на большае скарачэнне наш першы і адзіны пайсці ну ніяк не можа, бо толькі дзякуючы падтрымцы чыноўніцтва і сілавых структураў ён застаецца на сваёй пасадзе. Больш за тое, на маю думку, нават аб'яўленае скарачэнне не адбудзецца і выльецца ў чарговую "паказуху" для насельніцтва краіны, якое чакаюць цяжкія часы, калі толькі Рыгоравіч зможа хоць дзе-небудзь вырваць чарговы крэдыт на ўтрыманне бюракратычнай хеўры. У нас ужо даўно ні для каго не з'яўляюцца сакрэтам, што пасады ў кіруючай вертыкалі займаюць сваякі і блізкія ужо працуючых там людзей. Дзетак ужо ўладкавалі, зараз унучыкаў трэба няпыльнай працай забяспечыць.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Паходня

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле