Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
Дата выхаду: 2012-10
Рэдактар: Станкевіч Георгій
Copyright © 2008-2012 by Крывінка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Вось ужо амаль два месяцы мінула з таго часу, як я стаў рэгулярна завітваць у Паўазерскую школу. Звыкся з новым калектывам настаўнікаў і новымі вучнямі. Звыкся з тым, што дарога туды – назад займае паўтары гадзіны асабістага часу. Вось толькі да таго, што дарога Бачэйкава – Паўазер’е такая пабітая, прывыкнуць аніяк не магу. За два восеньскія месяцы дарога гэта бачыла грэйдар роўна паўтара раза. У пачатку верасня яна яшчэ не падлягала крытыцы, і па ёй можна было ехаць з любой хуткасцю. Але ў дваццатых чыслах верасня дарога не вытрымала нагрузкі. Пайшлі дажджы, яна пабралася выбоінамі, і хуткасць перасоўвання па ёй без рызыкі штосьці згубіць ад свайго легкавіка ўпала да 40 – 50 км/ гадзіну. А грэйдара ўсё не было.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка