Сьвітанак, 15 (144) 2012

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

15 (144) 2012

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2012-10

Рэдактар: Салодкі Сяргей

Copyright © 2008-2012 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дзейнасць дабрачыннай галандскую арганізацыі “Дапамажы дзецям” добра вядомая шумілінцам. Штогод да нас прыязджаюць валанцёры, кожны раз не з пустымі рукамі, а вязуць гуманітарную дапамогу. Нярэдка замежныя візіцёры самі працуюць, уласнаручна рамантуюць школы і лякарні. Падчас апошняй акцыі спонсары з Нідэрландаў перадалі ў раён грашовыя сродкі і гуманітарную дапамогу. У Мішневіцкай лякарні сястрынскага нагляду замянілі старыя драўляныя вокны на сучасныя пластыкавыя. Усяго на рэканструкцыю памяшкання галандскія сябры перадалі чатыры тысячы еўра. Тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання атрымаў чарговую гуманітарную дапамогу на суму звыш 13 тысяч еўра, якую размеркавалі па розных арганізацыях. Раённая бальніца пабагацела на дарагія для нашай сціплай медыцыны 52 многафункцыянальныя ложкі і матрацы. Дзіцячаму прытулку дасталося адзенне і абутак, кухонны посуд, розныя цацкі. Рэшта тавараў будзе раздадзена маламаёмным катэгорыям грамадзян: мнагадзетным, прыёмным, няпоўным сем’ям. Безумоўна, падобныя дабрачыння акцыі толькі кропля у вялікім моры патрэб. Аднак кожная паездка галандскіх гасцей на Шуміліншчыну вельмі плённая. Апроч таго, іх візіты садзейнічаюць пашырэнню ў раёне валанцёрскага руху на месцах.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле