Тут і цяпер, 25-10-2012

Тут і цяпер

25-10-2012

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2012-10-25

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Copyright © 2012 by Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Праз два з паловай месяцы пасля сканчэння Алімпійскіх гульняў у Лондане адбыўся Алімпійскі сход, які першапачаткова планаваўся на 27 верасня. Узначальваў форум прэзідэнт Беларусі і НАКа Аляксандр Лукашэнка, які заўважыў, што наўмысна не прыспешваў з правядзеннем сходу, каб службоўцы мелі час дбайна прааналізаваць вынікі выступу беларускай каманды, разабрацца з сітуацыяй на месцах, а вінаватым проста сказаць: "Правалілі, гатовыя сысці ў адстаўку". Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Па выніках Гульняў у неафіцыйным медальным заліку Беларусь заняла ў Лондане 26-ю пазіцыю. Гэта, вядома, не катастрофа, аднак, ацэньваючы ўсё тое, што робіцца ў інтарэсах спорту ў нашай краіне, мы маем права разлічваць на больш важкія вынікі... Заваёваныя 12 з 25 абяцаных медаляў — гэта прыкметны крок назад у параўнанні з пекінскай Алімпіядай, хоць і тамака беларуская каманда не дасягнула тых вяршыняў, да якіх імкнулася...".

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Тут і цяпер

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле
artykuły