Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1978
Выдавец: Мастацкая літаратура
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 1978 by Баравікова Р.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
«Слухаю сэрца» — другая кніга паэзіі Раісы Баравіковай. У зборнік увайшлі вершы i паэма, напісаныя за апошнія некалькі гадоў. Паэтэса імкнецца раскрыць духоўны свет маладога сучасніка — неспакойнага творцы сённяшніх i будучых дзён. Сярод жытоў, сярод лясоў, сярод знаёмых i сяброў не звычай, не падман жыцця —- гарачы подых пачуцця! Іду ў жыты, іду ў лясы паслухаць птушак галасы, але чаму не чую я вясёлай песні салаўя? Чаму, чаму маўчыць пяюн, тады, як птушка Гамаюн перабірае срэбра кос, i мараю сячэ наўскос, i абуджае мае сны, з гадоў далёкіх даўніны мяне ў мінулае заве, туды, дзе вобраз твой жыве. Дзе ззяе сумны Казярог, як скрыжаванне дзвюх дарог, кахання нашага святло сузор'ем квеценным лягло. Я верыць здрадзе не хачу! Стрымаю боль, перамаўчу, у нетрах золкай пустаты гаючае шукаю: «Ты!»
Беларускія аўтары: Баравікова Раіса
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор