Крывія, 27

Крывія

Выданьне беларускае дыяспары ў Чэхіі

27

Miejsce wydania: Прага

Data wydania: 2012-10

Zespół redakcyjny: Станкевіч Юрка, Васілевіч Ганна

Copyright © 2006-2012 by Крывія

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Каля двух дзясяткаў беларусаў сабраліся каля амбасады Беларусі ў Празе. Прысутныя разгарнулі плякаты з заклікамі да байкоту і ў падтрымку палітвязьняў, а таксама зладзілі імправізаваную выставу сатырычных малюнкаў на тэму выбараў. Сам будынак амбасады ачапілі супрацоўнікі праскай паліцыі. Яны правяралі і перапісвалі дадзеныя ўдзельнікаў акцыі, а таксама журналістаў. Мы налічылі 12 машынаў паліцыі, якія дзяжурылі побач з будынкам. Некаторыя паліцыянты дзяжурылі з сабакамі. З вокан амбасады удзельнікаў пікету здымалі на відэакамэру. Арганізатары акцыі спрабавалі перадаць супрацоўнікам амбасады пэтыцыю з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў, пакараць вінаватых у парушэньні правоў чалавека ў Беларусі, а таксама гарантаваць беларусам свабодныя выбары. Аднак супрацоўнікі амбасады прымаць дакумэнт адмовіліся.

Katalog: Kamunikat.org

Periodyki: Крывія

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле