Miejsce wydania: Брылі
Data wydania: 2012-09
Redaktor: Яцкоў Мікалай
Copyright © 2012 by Дняпроўская Строма
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
– Ну, унучка, адпачыла з дарогі, то падымайся, трэба жукоў пырскаць, – нечакана пабудзіў мяне бабулін голас. Утаропіўшыся, гляджу на сонечны праменьчык, што прабіваецца праз шчыліну аканіцы, і прыгадваю: маці сёння, выпраўляючы мяне ў вёску, казала тое самое. Упершыню ў сваім шаснаццацігадовым жыцці жукоў труціць – справа адказная! Падхопліваюся, апранаю спартовыя нагавіцы, латаную дзедаву кашулю, павязваю хустку жоўтую з сіняватымі плямамі ад чарніцаў. Узуваю ногі ў бацькавы гумовікі сорак другога памеру. Цяжка на нагах валачыць. Але нічога не зробіш, іншага немашака. Так, пальчаткі, атрута, хаця б нічога не забыцца.
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Дняпроўская Строма