Говар Генадзь, Мо і так...

Мо і так...

катрэны

Говар Генадзь

Месца выхаду: Курск

Дата выхаду: 2012

Выдавец: Славянские колокола

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2012 by Говар Г.

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

* * * Беларусь наша, нiбы мембрана – Рэкi-струны гудуць срэбным звонам. I ляцiць гэты плач несцiхана Праз стагоддзi чарнобыльскiм стогнам... * * * Ад адзіноты лечыць талака, Ад раздражнення гуртам – адзінота. Жыццё людское плынню, як рака, Да стромы лашчыцца і да балота... * * * Блакіт азёр і доўгіх стужак рэк, Нішто за іншае, як небасхіла вочы – У люстрах вод убачыў чалавек, Праз промні сонейка і аксаміты ночы.

Беларускія аўтары: Говар Генадзь

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле