Багдановіч Ірына, Сармацкі альбом

Сармацкі альбом

Вершы

Багдановіч Ірына

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2004

Sizes: 84 с., 17 см

Category: Belles-Lettres

Copyright © 2004 by Багдановіч І.

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); private library in Bialystok (hardcopy)

Copy Numbers: BTH — [5032]

У сучаснай беларускай паэзіі не вельмі выразна праглядаецца глыбіня культурнай традыцыі. Прычына тут у тым, на маю думку, што Першае беларускае Адраджэнне на пачатку гэтага веку ня толькі прыйшло пасля шматгадовага нацыянальна-культурнага заняпаду, але і было, у духу свайго часу, занадта моцна сацыялізаванае. Яно любіла Бацькаўшчыну і спачувала "простаму" народу, які жадаў "людзьмі звацца". І забывала пра тое, што Бог даў аднаму — адзін "талент", другому — тры, a іншаму — дзесяць. І што кожны мусіць адпрацаваць адпаведна гэтаму боскаму дару. Далей — болей. Сацыялізм зрабіў гэтую спрошчаную эстэтыку нарматыўнай і, адначасна, растаптаў Адраджэнне, у чарговы раз пакінуўшы народ без гісторыі. Без яе зорных часоў росквіту нацыянальнага духу, калі дзеялі героі. Іх твары гладзяць на нас з нешматлікіх "сармацкіх" партрэтаў што цудам уцалелі ў полымі войн i рэвалюцый. Гэтыя твары, падобна як і славутыя радкі "Песні пра Зубра" паэта-лацініста Міколы Гусоўскага аб "хілых германцах" у цёплых ложках, перадаюць нам дух "сармацкай" культуры.

View/ Download This Chapter/ Article... Уся кніга ў адным файле

View/ Download This Chapter/ Article... Уся кніга ў адным файле