Информ-Прогулка, № 39 (715) 2012

Информ-Прогулка

Лунинецкий еженедельник

№ 39 (715) 2012

Месца выхаду: Лунінец

Дата выхаду: 2012-09-27

Рэдактар: Вышынскій Андрэй

Выдавец: Інфарм-прагулка

Copyright © 2012 by Інфарм-прагулка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Як і планавалі мы ў мінулым выпуску рубрыкі, днямі правялі чарговае пасяджэнне прэс-клуба - у фармаце IX Лунінецкіх краязнаўчых чытанняў. Запрошаны да ўдзелу былі не толькі вядомыя на Лунінеччыне і за яе межамі краязнаўцы ды літаратары, але і педагогі, вучні з краязнаўчых гурткоў, проста аматары гісторыі роднага краю. Аб разнастайных аспектах захавання гісторыка-культурнай спадчыны нашага рэгіёна, ролі краязнаўства ў выхаванні моладзі, выдавецкай дзейнасці мясцовых аўтараў ды інш. разважалі Сцяпан Нефідовіч, Іван Панасюк, Вадзім Жылко, Мікола Ільючык, Віктар Філатаў, Людміла Хмялеўская, навуковая супрацоўніца раённага музея Іна Сайко, педагогі з Мікашэвічаў Алена Нямчэня і Андрэй Бірыла, навучэнкі гімназіі Кацярына Рабец і Настасся Крывулец, былы педагог Таццяна Клімчук. Прагучала нямала цікавых і карысных думак, а непасрэдныя творчыя кантакты, спадзяемся, будуць спрыяць далейшай актывізацыі краязнаўчай працы ў нашым раёне.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Информ-Прогулка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле