Miejsce wydania: Магілёў
Data wydania: 2012-09
Redaktor: Яцкоў Мікалай
Copyright © 2012 by Справа
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Дзве гадзіны не маглі разабрацца члены акруговай камісіі Магілёўскай прамысловай выбарчай акругі № 87 са сваімі абавязкамі. Яны патрабавалі пячатку на дакуменце, на якім па законе яна стаяць не павінна. Пры гэтым старшыня акруговай камісіі не жадаў ўнікаць у дэталі: «Няма пячаткі - не пушчу!» Вырашаць пытанне прыйшлося праз Цэнтральную выбарчую камисію, якая патлумачыла членам акруговай камісіі як напісана ў законе: пячатка на пратаколе напраўлення назіральніка ў камісію ставіцца ў тым выпадку, калі ў арганізацыі пячатка ёсць. Калі пячаткі няма (а закон дазваляе не мець пячаткі), то, адпаведна, дакумент сапраўдны без пячаткі. У выніку дадзенага парушэння назіральнікі ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі былі дапушчаныя на ўчасткі ўжо пасля таго, як скрыні былі апячатаныя.
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Справа