Месца выхаду: Горкі
Дата выхаду: 2012-09-13
Рэдактар: Брокараў Эдуард
Copyright © 2012 by Узгорак
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Рэдакцыя газеты «УзГорак» пазнаёмілася з папярэднім планам свята і склала ўласную сямёрку найбольш цікавых падзеяў фестывалю. Шэсце Праз усе Горкі пройдзе ўрачыстае шэсце, рэпетыцыі якога ўжо бачылі многія мясцовыя жыхары. Яно абяцае быць масавым і відовішчным. Маршрут такі: Цэнтральная плошча – Плошча імя Якубоўскага – вул. Бруцара-Ерафееўская – вул. Студэнцкая – Цэнтральная пляцоўка на Ніжнім возеры. На гэта дакладна будзе варта паглядзець. Бабкіна, Абалян і феерверк У першы дзень “Дажынак” у Горках выступіць вядомая расійская спявачка Надзея Бабкіна. Яе канцэрт адбудзецца на тэрыторыі Маладзёжнага культурна-забаўляльнага цэнтра з амфітэатрам. А вось айчынная эстрадная выканаўца Іскуі Абалян разам са святам беларускай моды прынясуць задавальненнем гледачам на Цэнтральнай плошчы. Першы дзень павінен завяршыцца феерверкам.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Узгорак