Права на волю, 15-16 (63-64) 2000

Права на волю

Бюлетэнь Праваабарончага Цэнтру Вясна

15-16 (63-64) 2000

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2000-08

Рэдактар: Бяляцкі Алесь

Выдавец: Праваабарончы Цэнтр Вясна

Copyright © 2000 Праваабарончы Цэнтр Вясна

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Праваабарончага Цэнтру Вясна

У жніўні стартаваў фарс, які Лукашэнка хацеў бы назваць парламенцкімі выбарамі. Хацеў бы, але ці ўдасца? Буйнейшыя беларускія апазіцыйныя партыі — Беларускі народны фронт, Аб'яднаная грамадзянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, Жаночая партыя "Надзея", Канфедэрацыя свабодных прафсаюзаў — удзельнічаць у выбарах ня будуць. Пра гэта лідэры партыяў Вінцук Вячорка, Анатоль Лябедзька, Станіслаў Шушкевіч, Валянціна Палевікова і Віктар Івашкевіч заявілі на прэс-канферэнцыі, што прайшла ў Мінску 15 жніўня г.г. Яны заклікалі іншыя апазіцыйныя партыі і рухі падтрымаць байкот лукашэнкаўскіх выбараў. Афіцыйна пацьвердзілісвой удзел у выбарах толькі лаяльныя Лукашэнку камуністы ды некаторыя вядомыя палітыкі, якіх рэжым спачатку асудзіў на розныя тэрміны з адтэрміноўкай прысуду (што не дае права, паводле лукашэнкаўскага выбарчага "закону", удзельнічаць у выбарах), а потым літасьціва перанёс канчатковае вынясеньне прысуду на больш позьні тэрмін, чым фактычна даў шанец паспрабаваць стаць дэпутатамі. "Ласкай" скарысталіся асуджаныя рэжымам былы прэм'ер-міністр Міхаіл Чыгір (тры гады зьняволеньня з адтэрміноўкаю натры гады), старшыня БСДП(НГ)МіколаСтаткевіч (два гады зьняволеньня з адтэрмі-ноўкаю на два гады), журналіст і праваабаронца, дэпутат ВС 13-га скліканьня Валеры Шчукін (адзін год зьняволеньня з адтэрміноўкаю наадзін год)... Усягож па падліках Цэнтральнай выбарчай камісіі з зарэгістраваных 475 ініцыятыўных групаў кандыдатаў у дэпутаты каля 60 можна лічыць прадстаўнікамі апазіцыі.

Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Права на волю

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле