4 жніўня жыхарам Мазыра нагадалі і распавялі, што ўжо два гады дэмакратычная грамадзянская супольнасць Беларусі і ўсяго свету адзначае Міжнародны Дзeнь салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Ён адзначаецца 4 жніўня - у гадавіну арышту беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Сёлета споўнілася два гады, як кіраўнік грамадскага аб’яднання “Праваабарончы цэнтр “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) знаходзіцца за кратамі. Мазырчукам раздавалі паштоўкі з выявай Алеся Бяляцкага, буклеты з партрэтамі , адрасамі зняволеных палітычных вязьняў у Беларусі. Інфармацыя размяшчалася на інфармацыйных стэндах на плошчах Мазыра, аўтобусах. Шмат месьцічаў не ведалі пра існаванне ў Беларусі палітвязняў. Былі і такіе, хто адмаўляўся брать паштоўкі і буклеты, пачаўшы словы “палітвязень”, “пераслед”, “за кратамі”…
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Мазырскія навіны