Паходня, 15 (138) 2012

Паходня

грамадска-палітычная газэта

15 (138) 2012

Месца выхаду: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца

Дата выхаду: 2012-09

Рэдактар: Вырвіч Барыс

Copyright © 2012 by Паходня

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Беларусі, кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Шкпоўскай выбарчай акрузе № 90 Аляксандр Агееў адмовіўся ад удзелу ў тэлевізійных дэбатах са сваімі апанентамі. Пра гэта паведамілі іншыя кандыдаты ў дэпутаты па акрузе - прадстаўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў і сябра Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Зінаіда Мілешчанка. "Днямі мы атрымлівалі ў акруговай камісіі Шклоўскай выбарчай акругі № 90 пасведчанні для сваіх давераных асобаў, - распавядае Рыгор Кастусёў. - Таксама з кандыдатамі ўзгаднялі пытанне ўдзелу ў тэлевізійных дэбатах, якія адбудуцца 3 верасня. Мы з Зінаідай Мілешчанка адназначна выказаліся за ўдзел у дэбатах, ну а Аляксандр Агееў вырашыў адмовіцца. Чаму ён гэта зрабіў, для мяне не зразумела, паспрабаваў бы распавесці нам і выбаршчыкам сваё бачанне дзейнасці дэпутата Палаты прадстаўнікоў у нашай краіне".

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Паходня

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле