Справа, № 13 / 2012

Справа

Інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь Магілёўскага раёна

№ 13 / 2012

Publication Place: Магілёў

Publication Date: 2012-08

Editor: Яцкоў Мікалай

Copyright © 2012 by Справа

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Зборшчыкі подпісаў у Магілёве скардзяцца на нізкую актыўнасць выбаршчыкаў. Лідэр мясцовых сацыял-дэмакратаў Ігар Барысаў паведамляе, што людзі падпісваюцца не вельмі ахвотна. Амаль паловы няма на месцах. Большая частка людзей заяўляе аб тым, што не пойдзе на выбары, так як не бачаць у іх ніякага сэнсу. Таксама ён распавёў аб увядзенні «чорнага спісу» зборшчыкаў подпісаў у інтэрнатах. Так, у інтэрнаце па вуліцы Крупскай у вахцёркі знаходзіцца спіс асобаў, якім забаронены ўваход у будынак. Сярод іх праваабаронца Барыс Бухель, актывіст незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Аляксей Паўлоўскі, адзін з лідэраў магілёўскай арганізацыі Беларускай партыі левых Анатоль Заўялаў і іншыя дэмакратычныя актывісты. Усяго спіс складаецца амаль з 10 чалавек.

Catalog: Kamunikat.org

Periodicals: Справа

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле