Покліч Волі, 12 (122) 2012

Покліч Волі

грамадска-палітычная газэта

12 (122) 2012

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2012-08-31

Рэдактар: Салодкі Сяргей

Copyright © 2008-2012 by Покліч Волі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Нягледзячы на вялікую колькасць розных выданняў, не многія з іх можна аднесці да ліку тых, што падаюць аб’ектыўную, вартую ўвагі інфармацыю. “Наша Ніва”– якраз такое добрае выключэнне . І газета, і сайт( nn.by) – не проста пярэсты набор з навінаў і аналітыкі. Перадусім – гэта выразна канцэптуальныя выданні. І сто гадоў таму і зараз на іхніх старонках нацы­янальна свядомыя грамадзяне распавядаюць свету пра сапраўдную Беларусь. Паразважаем пра Яе і мы з вамі. Штуршком для падобнай нагоды стаў най­выдатнейшы фотаздымак дасланы на сайт “ Нашай Нівы” адным з наведнікаў. Сэнса­вая насычанасць гэтае выявы зашкальвае. Уражвае не толькі смеласць хлопца з нашым нацыянальным сімвалам у руках, уражвае сімвалізм натуры, якая падштурхоўвае да роздуму. Гэта і Беларусь, заціснутая паміж Усходам і Захадам, якая аднак не робіць за­канамернага выбару; гэта і татальны нігілізм уласнага народа і ўлады, які нішчыць на­цыянальную Беларусь … Як бачым, здымак сведчыць: ёсць людзі, якія не забываюць пра сваю любую краіну нават над прорвай, на адпачынку ў чужой краіне. Ёсць грамад­зяне, якія памятаюць пра яе на хіміі, у турэм­ных камерах і карцэрах: Павал Севярынец, Мікола Статкевіч, Зміцер Дашкевіч, Мікалай Аўтуховіч…

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Покліч Волі

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле