Сьвітанак, 12 (141) 2012

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

12 (141) 2012

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2012-08-31

Рэдактар: Салодкі Сяргей

Copyright © 2008-2012 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Значна больш увагі маючым адбыцца выбарам пачалі надаваць і прадстаўнікі “ідэалагічнай вертыкалі” Шуміліншчыны. У рамках адзінага дня інфармавання, які адбываецца штомесячна ў трэці чацвер дзевяць прапагандысцкіх груп супрацоўнікаў райвыканкама выехалі на сустрэчы з працоўнымі калектывамі. Па меры таго, як набірае хаду парламенцкая кампанія, выканаўчая ўлада пачынае актыўна праводзіць апрацоўку насельніцтва. Прынамсі, у працоўных калектывах раё­на, арганізацыях, навучаль­ных установах пастаянна праводзяцца гэтак званыя дні інфармавання. І калі ў раней гэтыя мерапрыемствы насілі характар абмеркавання над­зённых праблемаў, то перад выбарамі гаворка з працоўным людам скіравана ў бок уз­моцненай прапаганды на ка­рысць іміджа дзейнай улады. Перадусім начальнікі раённых ідэолагаў атрымалі інструктаж на нарадзе па інфармацыйнаму забяспячэнню выбарчай кампаніі, якая адбылася пад кіраўніцтвам віцебскіх ідэологаў і старшыні абласнога Савета дэпутатаў А. Я Ацясава.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле