Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
Дата выхаду: 2012-08-31
Рэдактар: Станкевіч Сяргей
Copyright © 2008-2012 by Крывінка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Трэба мець гонар. Тыя, хто гандлюе малаком ды тварагамі, даўно прызвычаіліся да сталоў па вуліцы Кастрычніцкай. Здаецца, што такі стан рэчаў быў заўсёды, настолькі да тых сталоў прывыклі. Але ж яны з’явіліся адносна нядаўна, у красавіку 2010-га напярэдадні выбараў. З таго часу мінула больш двух гадоў, а праца па дабраўпарадкаванню калгаснага рынку на гэтым чамусьці спынілася. Між тым, калі бываеш за межамі раёна, упэўніваешся, што такі падыход да вырашэння гандлёвага пытання не паўсюль. Нават не ў гарадах, а блізу дарог, прыкладам у Лепелі ці блізу Плешчаніц, бачыш недарагія пабудовы для гандлю. Яны маюць і дах, і прылавак, і лаўкі, каб чалавеку прысесці. Нашы ж радзецелі за народ, што наведваюць шматлікія семінары, ніяк не пераймуць перадавы досвед. Вось гіганцкія шматмільярдныя комплексы яны будуюць. Сотні мільёнаў на сады, што ўслед зарастаюць травой, выдаткоўваюць. А знайсці мізэрныя грошы сапраўды для народа ў іх аніяк не атрымоўваецца. Для гэтага трэба абавязкова напісаць кудысьці ў кнігу скаргаў або накіраваць ліст да старшыні райвыканкама, і пры гэтым цалкам магчыма атрымаць чарговую адпіску.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка