Publication Place: Паставы
Publication Date: 2012-07
Editor: Пракаповіч Ігар
Publisher: Пастаўская раённая арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны
Copyright © 2012 by Пастаўская раённая арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
На парадку дня кангрэса былі: справаздача аб стане грамадзянскай супольнасці ў краіне, развіцці рэгіянальных ініцыятываў, прэзентацыя прэміі "Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці", а таксама восем тэматычных круглых сталоў. Сябрамі Асамблеі на дадзены момант з'яўляюцца 302 беларускія няўрадавыя арганізацыі, большасць з якіх і накіравалі сваіх прадстаўнікоў на форум. У працы кангрэсу бралі ўдзел і сябры пастаўскай раённай арганізацыі ТБМ, якія прэзентавалі сваю дзейнасць праз інфармацыйны стэнд і апошнія нумары бюлетэня "Шыпшына".
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Шыпшына