Крывінка, 11 (112) 2012

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

11 (112) 2012

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2012-08-15

Рэдактар: Станкевіч Сяргей

Copyright © 2008-2012 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

23-га верасня адбудуцца чарговыя выбары ў Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У любой дэмакратычнай краіне выбары з’яўляюцца падзе­яй велізарнай важнасці. Бо ад дэмакратычна праведзе­ных выбараў наўпрост зале­жыць, хто трапіць у орган, які ажыўляе палітычнае жыццё краіны. Які генеруюе новыя ідэі і ажыццяўляе іх урэчаісненне. То бок, залежаць усе перамены ў лепшы бок. Калі ж дэпутатамі ў Палату выбіраюцца ці прыз­начаюцца людзі інэртныя, абачлівыя ці баязлівыя, то гэта адбіваецца на жыцці ўсёй краіны крайне негатыўна. Беларуская выбарчая сістэма пабудавана так, што яна поўнасцю выключае перамогу на выбарах людзей, чые погля­ды не супадаюць з поглядамі галоўнага чыноўніка. І, наадва­рот, зялёнае святло ўключана тым дэпутатам, хто сваёй “пра­цай” засведчыў лаяльнасць да існай улады і поўную адсут­насць сваёй думкі. Гэта выбар­чая сістэма адпрацоўвалася гадамі і паказала сваю абса­лютную дзеяздольнасць, калі справа датычылася “не пуш­чаць” да вярхоўнай улады не­пажаданых персон.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле