Тут і цяпер, 09-08-2012

Тут і цяпер

09-08-2012

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2012-08-09

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Copyright © 2012 by Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Аляксандр Лукашэнка агучыў пажаданне, каб "мы в этом большом сотрудничестве огромных государств не были лишней шестеренкой". Імкненне завесці "крутых сяброў" уласціва цяперашняму кіраўніку Беларусі здаўна. Часам сітуацыя крыху нагадвае стары анекдот. У клас заходзіць новы вучань, досыць хударлявы хлопец непераканаўчага выгляду, і пытаецца: — Ну, хто на мяне? Да яго падыходзіць вялізны бамбіза і кажа: — Ну я! — А ты хто? — Я Вася. Малы становіцца побач з бамбізам і пытаецца: — Ну, хто на нас з Васем?! На ролю патэнцыяльных "Васяў" Лукашэнка ад самага пачатку свайго кіравання разглядаў Расію і Кітай, бо гэтыя дзве краіны не надта схільныя да дэмакратыі і зусім не заклапочаны праблемай парушэння правоў чалавека.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Тут і цяпер

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле