Месца выхаду: Полацк
Дата выхаду: 2004
Рэдактар: Бараноўскі Ігар
Выдавец: Грэка-каталіцкая рэлігійная грамада г. Полацка
Выдавецкая сэрыя: Мартырыя
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Рэлігія; Мэмуары
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [9325]
Кніга «Мой шлях да Бога i да Каталіцкай Царквы» беларускага грэка-каталіцкага сьвятара Віктара Данілава, які больш за 7 гадоў правёў у сталінскіх лагерах,— гэта дакумент эпохі. У ёй чытач даведаецца пра складаны шлях а. Віктара Данілава ад атэізму да Бога i да Каталіцкай Царквы. Аўтар распавядае пра тое, як ва ўмовах недахопу рэлігійнай інфармацыі можна было з атэіста стаць перакананым хрысьціянінам. Вырашальным на гэтым шляху было імкненьне да праўды, жаданьне зразумець сэнс чалавечага існаваньня i вялікая праца над сабой. Гэтая кніга — сьведчаньне чалавека, які больш за ўсё палюбіў праўду i цалкам прысьвяціў сваё жыцьцё служэньню гэтай праўдзе. Кніга а. Віктара Данілава — другая ў серыі «Мартырыя», што па-грэцку азначае сьведчаньне.
Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB