Клімавіцкая Інфа-Панарама, № 14 (90) 2012

Клімавіцкая Інфа-Панарама

Клімавіцкі грамадска-палітычны бюлетэнь

№ 14 (90) 2012

Месца выхаду: Клімавічы

Дата выхаду: 2012-08-20

Рэдактар: Аржанцаў Сяргей

Copyright © 2012 by Клімавіцкая Інфа-Панарама

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Перад парламенцкімі выбарамі ў краіне было сфармавана больш за 6000 участковых камісій. Гэта камісіі, дзе непасрэдна падлічваюць галасы выбаршчыкаў. Менавіта таму прадстаўнікі апазіцыі заўсёды вылучаюць туды сваіх актывістаў. Але верагоднасць таго, што яны трапяць ў склад камісій вельмі невысокая. І гэтак адбываецца кожны раз. Напрыклад на мінулых прэзідэнцкіх выбарах у Клімавічах ва ўчастковую камісію паспрабаваў трапіць Сяргей Аржанцаў. Ён сабраў неабходную колькасць подпісаў, але з самага пачатку разумеў, што спроба не дасць патрэбнага выніку: “Мая спроба звязаная з тым, каб прадэманстраваць, што ўлады не пойдуць насустрач дэмакратызацыі выбараў. Думаю, што пры фармаванні камісій упор будзе зроблены на “Белую Русь”.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле