Месца выхаду: Слонім
Дата выхаду: 2012-07-25
Рэдактар: Валадашчук Віктар
Выдавец: УП Газета Слонімская
Copyright © 2012 by Газета Слонімская
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
49 участкаў для галасавання па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў створаны на Слонімшчыне рашэннем Слонімскага райвыканкама па ўзгадненні з камісіяй Слонімскай выбарчай акругі №58. Як і ў мінулыя выбарчыя кампаніі, участкі для галасавання за новага дэпутата Палаты прадстаўнікоў і месцы працы ўчастковых камісій знаходзяцца ў школах, клубах ды адміністратыўных будынках, якія добра вядомы выбаршчыкам. Акруговая выбарчая камісія таксама працуе па ранейшым адрасе: вуліца Чырвонаармейская, 40, кабінет №417. Рэжым працы ў буднія дні з 10 да 19 гадзін (перапынак з 14 да 15), у суботу — з 10 да 14 гадзін. Кантактныя тэлефоны 4-62-87 і 2-32-98. Узначальвае акруговую камісію Мачаліна Алена Нікадзімаўна, яе намеснікам з’яўляецца Назаранка Генадзь Мікалаевіч, сакратар камісіі Гурская Сафія Васільеўна.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Газета Слонімская