Тут і цяпер, 19-07-2012

Тут і цяпер

19-07-2012

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2012-07-19

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Copyright © 2012 by Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Аб найбліжэйшай эканамічнай будучыні Беларусі "Тут і цяпер" расказаў эканамічны аналітык Сяргей Чалы. — Як можа паўплываць на сітуацыю ў Беларусі павышэнне заробкаў, якое запланавана на восень? — Справа ў тым, што гэта пачынае ўплываць ужо сёння. У чэрвені назіралася сур'ёзнае паскарэнне тэмпаў росту рублёвай грашовай масы, асабліва агрэгата М1 (наяўныя грошы і грошы на бягучых рахунках). Пачынаючы з лютага менавіта названы агрэгат рос вялікімі тэмпамі. Цікава, што, калі раней павелічэнне наяўных грошай прыводзіла да прапарцыянальнага павелічэння рублёвых зберажэнняў, то зараз адбываецца павелічэнне аб'ёму валютных зберажэнняў (дарэчы, свежая тэндэнцыя: канец мая — пачатак чэрвеня). Усё гэта можа прывесці да інфляцыйнага націску праз павелічэнне выдаткаў насельніцтва, хаця ўлады гэта разумеюць і прапарцыянальна рыхтуюцца "звязваць часова вольныя сродкі насельніцтва" праз рост тарыфаў на транспарт і паслугі ЖКГ.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Тут і цяпер

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле