Дата выхаду: 2012-07-10
Рэдактар: Станкевіч Сяргей
Copyright © 2008-2012 by Крывінка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дыктатуры ствараюцца даволі хутка. Многія існуюць цэлымі дзесяцігоддзямі. Зрэдку дажываюць да 30-ці гадоў. Наша адзначыла нядаўна свае 18. У чалавека гэта лічба паўналецця, калі ён становіцца здольным на самастойнае жыццё і адказныя ўчынкі. А ў дыктатуры – наадварот. Наша даўно дайшла да такой кропкі, калі ўсе, нават маленькія і дробязныя пытанні, вырашаюцца строга цэнтралізавана. Шараговы беларус не павінен унікаць у нейкія праблемы. За яго падумаюць і вырашаць. Ён мусіць толькі пазваніць на наўпроставую лінію ці сказаць свайму начальніку аб існуючай праблеме – і ўсё. Ніякага табе Магдэбургскага права і самакіравання. Ну, а як “разварочваецца” наша начальства мы з вамі ведаем дасканала.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка