Дата выхаду: 2012-06
Рэдактар: Желяпов Христафор
Copyright © 2012 by Нашае жыцьцё
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
26 траўня ў мястэчку Германавічы Шаркоўшчынскага раёну адбыўся бардаўскі фэст. На запрашэнне грамадскай дзяячкі Ады Райчонак у Германавічы прыехалі Андрусь Такінданг, Зміцер Бартосік, Аляксей Жбанаў, Раман Абрамчук, Раман Яраш, Цімох Авілін. На падворку літаратурна-мастацкага музея імя Міхася Райчонка ўвечары сабраліся чалавек семдзесят. Уся радня Ады Райчонак, сябры Цэнтра Драздовіча з Шаркоўшчыны, госці з Лепеля і Верхнядзвінска, журналісты і краязнаўцы з Глыбокага, каталіцкі святар з Лучаю. Некалькі дзяўчат прывандравалі аўтаспынам з Менску, дабіраліся па пяць-шэсць гадзінаў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Нашае жыцьцё