Дняпроўская Строма, № 3

Дняпроўская Строма

Літаратурна-мастацкі і інфармацыйны бюлетэнь Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 3

Месца выхаду: Брылі

Дата выхаду: 2012-06

Рэдактар: Яцкоў Мікалай

Copyright © 2012 by Дняпроўская Строма

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

25 мая 2012 г. у вёсцы Бялынкавічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці адбылося першае абласное свята паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг», названае ў гонар вядомага беларускага паэта, ураджэнца гэтай вёскі Алеся Пісьмянкова. Быў адкрыты памятны знак «Пісьмянкоў луг». У конкурсе паэзіі і аўтарскай песні ўзялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх раёнаў Магілёўшчыны і Суражскага раёна Бранскай вобласці. На свята былі запрошаны прадстаўнікі Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання "Саюз беларускіх пісьменнікаў", старшыня аддзялення Мікола Яцкоў увайшоў у склад журы конкурсу выканаўцаў. Прапануем увазе чытачоў матэрыялы, падрыхтаваныя ўдзельнікамі і сведкамі гэтага свята. Таксама мы палічылі неабходным зазірнуць у мінулае і зноўку прайсціся сцежкамі памяці, дзе прыцягальная ўсмешка Алеся Пісьмянкова і сагравае, і ўсцешвае - аж да сёняшняга дня..

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Дняпроўская Строма

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле