Месца выхаду: Слонім
Дата выхаду: 2000
Рэдактар: Канановіч М.
Выдавецтва/ друкарня: Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне «Ратуша»
Памеры: 64 с.
Катэгорыя: Беларуская мова; Мастацкая літаратура
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [1642]
Сыгнатура: V.1.Pae
Зборнік "Паэтычная Слонімшчына" склалі вершы тых аўтараў, якія сёння жывуць не толькі ў Слоніме і раёне, але i пa-за межамі сваёй маленькай радзімы. Узрост паэтаў самы розны, і па-рознаму складваецца іх жыццёвы лёс. Старэйшаму паэту Анатолю Іверсу споўнілася 87 гадоў. На жаль, пакуль рыхтаваўся гэты зборнік, Анатоля Іверса не стала. Але засталіся яго вершы. А самыя апошнія паэт прапанаваў для "Паэтычнай Слонімшчыны". (...) Вялома, паэтычная плынь Слонімшчыны не абмяжоўваецца толькі тымі аўтарамі, якія склалі гэты зборнік. Яе нельга ўявіць без упамянутага вышэй Гальяша Леўчыка, Юліяна Корсака (1806 - 1885), Кандрата Лейкі (1860 - 1921), Сяргея Дарожнага (1909 - 1943), Валянціна Таўлая (1914 - 1947), Алеся Сучка (1916 - 1993), Валянціны Ададуравай (1941 - 1996), Рудольфа Пастухова (1936 - 1997) і іншых цудоўных паэтаў, якіх даўно няма сярод нас.
Беларускія аўтары: Чыгрын Сяргей
Каталёг: EEDC