Малое Палесьсе, 2011

Малое Палесьсе

Гісторыка-краязнаўчы літаратурна-мастацкі альманах Друцка-Бярэзінскага Краю

2011

Месца выхаду: Крупкі

Дата выхаду: 2011

Рэдактар: Аляхновіч Андрэй

Рэдакцыйная калегія: Валеры АРЦЮХОВІЧ, Міхал БАРАВУЛЯ, Яніна ДЭМУХ

Выдавец: Харугва Скаўтаў Малога Палесься

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Вітаем цябе, дарагі чытач! На сяньня мы маем чатыры штагадовікі краязнаўчага альманаху “Малое Палесьсе” (2003, 2004, 2009 і 2010гг). Мы – гэта Харугва Скаўтаў Малога Палесься, што на Крупшчыне. Як і раней, сфэра нашага зацікаўленьня – рэгіён Малога Палесься, у які акрамя Крупскага раёну ўваходзяць землі, што ляжаць паміж рэкамі Бярэзіна і Друць – Барысаўскі, Лепельскі, Чашніцкі, Талачынскі, Круглянскі, Бялыныцкі і Бярэзінскі раёны (іншымі словамі – Друцка-Бярэзінскі Край). Адпа- ведна, матэрыялы, змешчаныя ў нумары адлюстроўваюць розныя старонкі гісторыі й культуры нашага рэгіёну. Гэты год прынёс нам новыя знаёмствы, дзякуючы якім мы маем магчымасьць выпусьціць у свет наступны, пяты нумар нашага выданьня. Лічым прынцыповым заўважыць, што альманах “Малое Палесьсе” ўважае родную мову ва ўсіх формах яе бытаваньня нацыянальнай каштоўнасьцю і помнікам культуры нашага народа. Гісторыка-культурная скіраванасьць выданьня абавязвае нас зьберагаць правапісныя, графічныя і лексіка-граматычныя асаблівасьці мовы публікаваных матэрыялаў. Выказваем шчыры дзякуй ўсім добрым людзям, што спрычыніліся да выданьня гэтага нумара.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Малое Палесьсе

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле