Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2012-06-21
Рэдактар: Уласаў А.
Выдавец: ТАА Тут і цяпер
Copyright © 2012 by Тут і цяпер
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Старт парламенцкай кампаніі дадзены. І адразу стала зразумела, што, па вялікім рахунку, да яе не гатовы ні ўлады, ні апазіцыя. Чаму так адбываецца, спрабавала высветліць "Тут і цяпер". ФПБ першай пачала вылучэнне сваіх прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі, паведамілі карэспандэнту БелТА ў прэс-службе нацыянальнага прафцэнтра. На пленуме Цэнтральнага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі 20 чэрвеня быў вылучаны 61 прадстаўнік у склад акруговых камісій. Такім чынам, пакладзены пачатак традыцыйна актыўнага ўдзелу нацыянальнага прафцэнтра ў выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Усяго ў рэспубліцы сфарміравана 110 акруговых камісій, а гэта значыць, што толькі з улікам сённяшняга вылучэння ў рабоце 56% з іх прымуць удзел прафсаюзныя актывісты. Дарэчы, 15 з 61 прадстаўніка з'яўляюцца старшынямі раённых камітэтаў прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, многія — члены прэзідыума галіновага прафсаюза.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер