Народная Воля, 95-96

Народная Воля

95-96

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2012-06-20

Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф

Выдавец: УК Народная Воля

Copyright © 2012 by Народная Воля

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Зборная Беларусі па гандболе выйшла ў фінал чэмпіянату свету-2013. Апошні раз наша каманда выступала на такім турніры 18 гадоў таму... У мінулую нядзелю зборная Беларусі па гандболе ў кваліфікацыйным матчы ў адказ прайграла на “Мінск-Арэне” славакам (24:25). Гэта быў пераможны пройгрыш, бо ў першай гульні беларусы ў гасцях перамаглі — 26:24. Цяжка апісаць той настрой ігракоў, тую балельшчыцкую ўзрушанасць пасля фінальнага свістка, якая апанавала ўсю “Мінск-Арэну”. Дарэчы, падтрымаць каманду прыйшло больш за 13 тысяч балельшчыкаў, і, думаю, яны не пашкадавалі... — Неверагодная падтрымка! — радаваўся пасля матча ігрок беларускай зборнай Барыс Пухоўскі. — Балельшчыкі натхнялі нас, прымушалі ісці наперад... Адным словам, віншую Беларусь з выхадам на чэмпіянат свету!

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Народная Воля

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле