Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1979
Выдавец: Беларуская тэлерадыёкампанія
Выдавецкая сэрыя: staroeradio
Памеры: 0:28:55
Катэгорыя: Радыёперадачы
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.staroeradio.ru
Параходзік звярнуў з Прыпяці ў Стрынь і прайшоў яе звілістым рэчышчам аж дзесяць вёрст спецыяльна, каб высадзіць мяне ў Завід-Гарадку. Прайшоў - пад мат рулявога - дзеля аднаго мяне, а рака была, як змяя, што звіваецца, круціцца і штохвілінна спрабуе сама сябе ўкусіць за хвост. Такі "спецрэйс" не быў такой ужо рэдкасцю для гэтых спрадвечных глухіх мясцін Палесся. Тут зямля не давала абвіць сябе дарогамі, дый тыя, што былі, заліло летняй повенню: у Карпатах і на Валыні гулі дзікія злівы, і беларускае Палессе захлыналася. Заставаліся нялётнае ўжо тры дні неба і першабытны вадзяны шлях.
Беларускія аўтары: Караткевіч Уладзімір
Каталёг: Kamunikat.org