Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1983
Выдавец: Беларуская тэлерадыёкампанія
Выдавецкая сэрыя: staroeradio
Памеры: 1:10:30
Катэгорыя: Радыёперадачы
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.staroeradio.ru
Змітрок Бядуля - Нарадзіўся ў небагатай яўрэйскай сям'і. Бацька яго быў арандатарам, дробным гандляром, любіў музыку — іграў на скрыпцы. Дзед, адзіны ў мястэчку каваль і меднік, меў уласную бібліятэку. Вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе — хедары, у школе рабінаў — ешыбоце. Ведаў іўрыт — старажытнаяўрэйскую мову, ідыш, нямецкую, беларускую, рускую і крыху польскую мовы. Нейкі час працаваў хатнім настаўнікам іўрыта. Яшчэ хлопчыкам З. Бядуля складаў вершы на старажытнаяўрэйскай мове, але пачаткам яго літаратурнай дзейнасці лічыцца 1907, калі ён пачаў пісаць вершы на рускай мове і пасылаць іх у пецярбургскія часопісы.
Каталёг: Kamunikat.org