Справа, № 8 / 2012

Справа

Інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь Магілёўскага раёна

№ 8 / 2012

Месца выхаду: Магілёў

Дата выхаду: 2012-05-28

Рэдактар: Яцкоў Мікалай

Copyright © 2012 by Справа

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Пайшоў у краму за цукрам. Дай, думаю, спытаю пра гэты прадукт на беларускай мове. І што вы думаеце - прадаўцы сталі глядзець адзін на аднаго ў здзіўленні. У раёне завода імя Кірава спытаў у работнікаў прылаўка наступнае: - Цвікі ёсць? - А што гэта такое? - такім быў адказ. На прадаўцоў зла не трымаю, але неяк становіцца не па сабе, калі даводзіцца падобнае чуць. Абважыць, аблічыць навучыліся, а сваю беларускую мову абыходзяць бокам. У нас, вядома, сваю родную мову не ўсе і ведаюць, але тым, хто абслугоўвае людзей, мабыць, варта яе падвучыць.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Справа

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле