Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2005
Рэдактар: Гніламёдаў У.
Выдавец: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў. Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы
Выдавецтва/ друкарня: Беларуская навука
Катэгорыя: Мэтадычная літаратура; Літаратуразнаўства
Copyright © 2005 by Гарадніцкі Я.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Паміж тым, якім аўтару ўяўляецца свет, дзе ён існуе і дзе імкнецца сцвердзіць сваё права на творчасць, і тым, якім чынам ён разумее самую прыроду літаратурнай творчасці, існуе несумненная сувязь. У дадзенай працы на істотныя пытанні, звязаныя з самарэфлесіяй чалавека, вызначэннем ім свайго месца ў свеце, адносін да свету, шукаюцца адказы ў рэчышчы асноўнай тэмы: светапогляд мастака і яго ўяўленні пра мастацтва. Задачай даследавання з’яўляецца ўстанаўленне пэўнай сувязі паміж тым, якім пісьменніку ўяўляецца свет, і тым, што для яго значыць мастацтва слова. Якім чынам праз слоўнае мастацтва, праз пэўную арганізацыю тэкставай прасторы аўтар можа выразіць сваё бачанне свету і свае адносіны да яго. І, наадварот, якім чынам чынам светапогляд і светаадчуванне аўтара прадвызначаюць яго паэтыку і стылістыку.
Беларускія аўтары: Гарадніцкі Яўген
Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор