Месца выхаду: Магілёў
Дата выхаду: 2012-04-23
Рэдактар: Яцкоў Мікалай
Copyright © 2012 by Справа
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У Магілёўскай вобласці могуць быть выстаўлены на продаж кантрольныя пакеты адразу сямі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Яны ўнесены ў абласны план прыватызацыі на 2012 г. У мясцовых уладаў з’явілася жаданне знайсці інвестара на сельгасугоддзі Магілёўскага, Бабруйскага, Горацкага, Клімавіцкага. Мсціслаўскага і Шклоўскага раёнаў. На конкурсныя таргі, у прыватнасці, плануецца выставіць 99,9% акцый ТАА “Барок-агра” - гаспадаркі Магілёўскага раёна, якое спецыялізуецца на вытворчасці зерневых, зернебабовых, а таксама свіней. Трэба адзначыць, што менавіта ў Магілёўскай вобласці створаны буйнейшыя ў краіне прыватныя аграпрамысловыя холдзінгі. Уладальнікам аднаго з іх, “Сервалюкс”, які таксама месціцца ў Магілёўскім раёне і спецыялізуецца на птушкаводчым накірунку, з’яўляецца Яўген Баскін.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Справа