Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2012-04
Рэдактар: Пятровіч (Сачанка) Барыс
Copyright © by 2007-2012 Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
З гэтымі з’явамі цяпер сутыкаецца беларуская дзяржава, аднак прапанаваць якасную супрацьвагу альбо альтэрнатыву ліберальнай прапагандзе дзяржаўны ідэалагічны апарат аказаўся няздольны. За асноўны базіс дзяржаўных распрацовак быў узяты курс на захаванне і рэінкарнацыю былой савецкай спадчыны, і вельмі мала ўдзяляецца ўвагі фармаванню адэкватнай сённяшнім рэаліям ідэалогіі, адраджэнню культурніцкага і нацыянальнага чынніка ў жыцці краіны. Савецкая ідэалогія і каштоўнасці выглядаюць анахранізмам у ХХІ стагоддзі — і без пераасэнсавання, дадаткаў, новых поглядаў і канцэпцый, нягледзячы на ранейшыя поспехі і дасягненні, не жыццяздольныя.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь