Месца выхаду: Слуцак
Дата выхаду: 2012-03
Выдавец: грамадзкая ініцыятыва “Тутэйшыя”
Copyright © 2012 by Тутэйшыя
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.slucak.org
Гуканьне вясны пачыналася 14-га сакавіка (1-га па старому стылю). У поўдзень моладзь зьбіралася гуртам і йшла за ваколіцу, на ўзвышша, сьпяваць. Высокае месца выбіралі таму, што яно першае вызвалялася з-пад сьнегу. Хлопцы зьбіралі з усяе вѐскі розную старызну, зносілі яе і распальвалі вогнішча. Вясна бачылася нашым продкам часам новага ўваскрашэньня, сьвятам пачатку новага году, лета. Нараджэньне новага магчыма толькі праз адміраньне старога. Таму і ачышчалі хлопцы зямлю, а дзяўчаты поўнілі яе песьнямі-гаканьнямі.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тутэйшыя