Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2012-03-30
Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
Выдавец: УК Народная Воля
Copyright © 2012 by Народная Воля
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Сяргей Каваленка важыць усяго 45 кілаграмаў. Учора ў калоніі “Віцьба-3” віцебскага актывіста КХП—БНФ наведаў адвакат Аляксандр Галіеў. “З размовы з адвакатам я зразумела, што стан Сяргея пагоршыўся, — расказала “Народнай Волі” жонка віцебскага актывіста Алена Каваленка. — Калі яшчэ на мінулым тыдні ён важыў крыху менш за 50 кілаграмаў, то зараз ужо 45. Сяргей катастрафічна губляе вагу. Ён па-ранейшаму знаходзіцца ў псіхіятрычным аддзяленні, але ніякай медыцынскай дапамогі яму не аказваюць. Інфармацыя пра тое, што ў турме чакаюць судовага дазволу на тое, каб пачаць уводзіць мужу ежу праз зонд, не адпавядае рэчаіснасці. Па законе суд не можа прыняць рашэнне аб прымусовым кармленні асуджанага. У кампетэнцыі суда — накіраванне чалавека на прымусовае псіхіятрычнае рашэнне. Але і такога рашэння ў дачыненні да Сяргея няма. Наадварот, пасля агляду доктарам ён прызнаны адэкватным”.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля