Крывінка, 5 (106) 2012

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

5 (106) 2012

Дата выхаду: 2012-03

Рэдактар: Станкевіч Сяргей

Copyright © 2008-2012 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Апошнія падзеі ў Беларусі сведчаць пра тое, што існы рэжым не збіраецца мяняць сваю сутнасць. Кіраўнік краіны ўсё больш абвастрае сітуацыю, не звяртаючы ўвагі на тое, што сваімі дзеяннямі ён сам парушае агульнапрынятыя маральныя каштоўнасці. Пачну з таго, што пасля чарговай паспяховай для яго мінскай лыжні ён даваў інтэрв’ю сваім журналістам. Пры гэтым ён здолеў абразіць міністра замежных спраў Нямеччыны Г.Вестэрвэле, маючы на ўвазе нетрадыцыйную сексуальную арыентаванасць апошняга. “Лепш быць дыктатарам, чым галубым”, – безапеляцыйна заявіў наш чыноўнік, які не жыве з сваімі жонкамі, але мае пазашлюбнае дзіця на сваім выхаванні. На думку многіх маіх сяброў, лепш ужо не мець дзетак зусім, чым не дапускаць маці да выхавання свайго дзіцяці.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле