Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1970
Выдавец: Навука i тэхніка
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Біяграфіі
Copyright © 1970 by Ліс А.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Заслужаны дзеяч мастацтваў Літоўскай ССР Пётра Сергіевіч — адзін са старэйшых беларускіх мастакоў. Свой творчы шлях ён пачаў у Заходняй Беларусі ў той час, калі ўсё лепшае, сумленнае ў ёй жыло ідэаламі сацыяльнай і нацыянальнай свабоды і несла свой пасільны ўклад у ix здзяйсненне. Адразу ж пасля заканчэння Віленскага універсітэта Сергіевіч апынуўся ў асяроддзі людзей, захопленых грамадскімі клопатамі, трывогамі. Дэмакратычная творчая інтэлігенцыя — беларуская, польская, літоўская, яўрэйская — тая яе пераважная частка, якая не пайшла на ўслужэнне пануючаму рэжыму, рупліва і згодна працавала над павелічэннем духоўных здабыткаў родных народаў, дзеля лепшай будучыні. У гэтых умовах малады мастак натуральна і лёгка пранікнуўся тымі думкамі і імкненнямі, якімі жыла пераважная частка заходнебеларускай інтэлігенцыі.
Беларускія аўтары: Ліс Арсень
Каталёг: Kamunikat.org