Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2012-03-24
Рэдактар: Уласаў А.
Выдавец: ТАА Тут і цяпер
Copyright © 2012 by Тут і цяпер
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
23 сакавіка падчас чарговага пасяджэння Савета Міністраў замежных спраў ЕС было прынята шмат рашэнняў у адносінах да нашай краіны. Асноўныя зводзяцца да наступнага. "Чорны спіс" ЕС невыязных з Беларусі ў Еўрасаюз павялічыўся на 29 кампаній і 12 асоб. У лік гэтых новых асоб у ім патрапілі, па інфармацыі з ЕС, толькі два бізнесмены, якія вельмі набліжаны да Аляксандра Лукашэнкі і, па сутнасці, з'яўляюцца яго "кашалькамі", — Анатоль Тарнаўскі і Юрый Чыж. Адразу трэба сказаць, што "чорную метку" прапаноўвалася адправіць большаму колу беларускіх бізнесменаў, якія маюць гандлёва-фінансавыя стасункі. Менавіта эканамічныя санкцыі больш за ўсё раздражняюць Аляксандра Лукашэнку. Можа, таму Еўрапейскі Саюз вырашыў даць чарговы шанс Аляксандру Лукашэнку, каб выправіць у першую чаргу сітуацыю з палітзняволенымі, якія зараз знаходзяцца ў беларускіх турмах.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер