Права на волю, № 5 (309) 2012

Права на волю

№ 5 (309) 2012

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2012-03

Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна

Copyright © 2012 by Праваабарончы цэнтр Вясна

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Сваякі Улада Кавалёва атрымалі паведамленьне з Вярхоўнага суда, адпраўленае 16-га сакавіка, аб тым, што прысуд прыведзены ў выкананьне. Даведку пра тое, што прысуд прыведзены ў выкананьне, даслалі на хатні адрас Кавалёвых у Віцебску. Ліст з паштовай скрыні дастала маці, Любоў Кавалёва. Гаварыць яна ня можа – толькі плача. "Во толькі што мама са скрыні дастала. Вярхоўны суд... ад 16.03 ліст... што прысуд прыведзены да выкананьня... Мама яго атрымала. Яны яго забілі, усё было дарэмна", – толькі і змагла сказаць скрозь сьлёзы Тацяна, сястра Уладзіслава Кавалёва. Колішні начальнік "Валадаркі" Алег Алкаеў у інтэрв'ю "Свабодзе" сказаў, што асуджаны на сьмерць Уладзіслаў Кавалёў можа знаходзіцца ў камеры сьмяротнікаў, што разьмешчаная ў сьпецкалідоры ў сутарэньнях старога будынку "Валадаркі". Пра час сьмерці зьняволеныя даведваюцца ў самы апошні момант – літаральна за некалькі хвілінаў да расстрэлу...

Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Права на волю

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле