Тутэйшыя, № 2 (18) 2012

Тутэйшыя

Незалежнае інфармацыйнае выданьне

№ 2 (18) 2012

Месца выхаду: Слуцак

Дата выхаду: 2012-02

Выдавец: грамадзкая ініцыятыва “Тутэйшыя”

Copyright © 2012 by Тутэйшыя

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.slucak.org

Сабраліся ехаць ў Менск па справах, заходзіце ў мікрааўтобус і чуеце сакавітую лаянку кіроўцы на людзей, што не прыйшлі ў прызначаны час на прыпынак? Трымайцеся, вы едзеце з Ваваном. Чалавек не благі, але ну надта эмацыйны. Канечне, ягоны лексікон не рэкамэндаваны для слыху цяжарных жанчынаў і дзяцей, але нельга не пагадзіцца зь некаторымі ягонымі словамі. Напрыклад, што ня рэдка людзі не прабачаюцца за сваё спазьненьне (здараецца, і на паўгадзіны), ці што на цягнік/самалёт пасажыры баяцца не пасьпець, а маршрутка нібыта можа і пачакаць. Шмат каму не спадабаецца такая нэрвовая паездка, кіроўцу таксама не замінала б навучыцца добрым манэрам. “За Слуцак крыўдна!” - любіць казаць Ваван. І гэта ягонае самае трапнае выказваньне.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Тутэйшыя

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле