Дата выхаду: 2011-07
Рэдактар: Севярынец Павал
Выдавец: цэнтр «Сьветач»
Copyright © 2011 by Крыніца
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Крыніца: http://bchd.info/
7 чэрвеня у Берасці прайшла акцыя «Стоп-бензін», каардынатарам якой быў абласны кіраўнік аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Зміцер Шурхай. «Акцыя праходзіла ў трохі іншым фармаце, чым у Менску. Праз сацыяльныя сеткі мы дамовіліся, каб людзі на машынах прыехалі ў цэнтр горада на скрыжаванне бульвара і праспекта Машэрава. У прызначаны час машыны хаатычна спыніліся, уключыўшы аварыйныя сігналы. Агулам у акцыі удзельнічала каля дзесяці машын, а таксама былі людзі на скутарах і матацыклах. Праспект мы не перакрылі, але гэтага і не планавалі. Кіроўцы нас падтрымлівалі і злосна не рэагавалі. Удзельнікі таксама раздавалі мінакам улёткі пра акцыю», – адзначыў Зміцер Шурхай.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крыніца (БХД)